БЕЛАРУСКАЕ МАЎЛЕННЕ

Дата: 17 апреля 2020 в 21:37
263 просмотра

<article>

Паважаныя бацькi! Запрашаем паслухаць беларускiя народныя казкi,

Вывучыць з дзеткамi  вершы на беларускай мове!

 Усе спасылкi на казкi актыуныя.

Изображение

01. Бык і ваўкі https://www.youtube.com/watch?v=8VZhgf7WKwY

02. Сынок з кулачок https://www.youtube.com/watch?v=mOwMY7NsP3o

03. Зайкiна хатка https://www.youtube.com/watch?v=K1achPBCeNs

04. Дзедава рукавiчка https://www.youtube.com/watch?v=X7YNvya4Nx4

05. Свіны кажушок https://www.youtube.com/watch?v=bsnoU1ZBRj0

06. З рога ўсяго многа https://www.youtube.com/watch?v=HHPqPZaURso&list=PLUuu-dHvg40SCCpMgSYNRIxJjcMdtYn6T&index=13

07. Мал-Малышок https://www.youtube.com/watch?v=YImJpAGHVPY&list=PLUuu-dHvg40SCCpMgSYNRIxJjcMdtYn6T&index=18


ВУЧЫМ БЕЛАРУСКIЯ ВЕРШЫ 

Похожее изображение

Родны край
О мой любы родны край,
Ты - прыгожы, нібы рай.
І нідзе ў другіх краях
Шчасным быць не змог бы я.
Ніл Гілевіч

Похожее изображение

Радзіма
Бор адвечны, рэк разлівы,
Залатыя горы-нівы,
Неба вольнае над імі, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Дом наш, ласкаю сагрэты,
Продкаў мудрых запаветы,
Мова, спеўная надзіва, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Курганы і абеліскі,
Спапялёных вёсак спіскі
І Чарнобыль за плячыма, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Мары смелыя на старце,
Пагранічнікі на варце,
Ясны свет перад вачыма, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Мікола Маляўка

Похожее изображение

Мой край
Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.
У час трывогі і бяды
З табою мы адзіныя,
З любоўю шчыраю заўжды
Заву цябе Радзімаю.
Валерыя Бароўская

Похожее изображение

Наш край
Наш край яснавокі -
З маленства любімы куток.
Тут слова і песні вытокі.
На карце - кляновы лісток.
На радасць жыві і на славу,
Ні гора, ні ліха не знай.
Стой мужна за верную справу,
Наш край!
Уладзімір Паўлаў

Похожее изображение

арта роднай Беларусі
Разглядаем
Мы з Марусяй
Карту
Роднай Беларусі.
Колькі сёл тут,
Гарадоў!
Колькі рэчак
І лясоў!
Вадаёмаў жа,
Азёраў
Быццам тых
На небе зорак.
Што й казаць:
Багаты край
І прыгожы -
Чым не рай?
Кастусь Жук

Похожее изображение

Наш родны край - прыгожы самы
Вядома ўсім, што вельмі шмат
Куткоў на свеце дзіўных.
Але не менш, а болей, брат,
Іх на тваёй радзіме,
У нашым краі дарагім,
У Беларусі роднай.
Не памяняешся ні з кім
Яе красою годнай.
Іван Муравейка

</article>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.