Прыйшлі калядкі, бліны ды аладкі!

Дата: 15 января 2019 в 08:46
437 просмотров

Да Калядаў рыхтаваліся ў кожнай групе: выхавацелі развучвалі з дзецьмі абрадавыя песні, прыпеўкі, расказвалі пра гісторыю свята.
Педагогі імкнуліся стварыць атмасферу сапраўдных Калядаў ва ўсёй установе адукацыі. Вітаючы маленькіх гаспадароў, зычылі здароўя і дабрабыту. А дзеці разам з выхавацелямі частавалі гасцей рознымі прысмакамі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі былі не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі фальклорнай гульні. Вадзілі з калядоўшчыкамі карагоды, спявалі, праслаўляючы Каляду. падобныя мерапрыемствы далучаюць дашкольнікаў да беларускай культуры, што з’яўляецца неад’емнай часткай патрыятычнага выхавання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.