Музычная забава "Вячоркі"

Дата: 25 ноября 2020 в 18:24
Автор: Пугач И. М.
132 просмотра

3 глыбокай даўнасці прыйшоў да нас гэты народны звычай - вячоркі! Як ні цяжка было жыць у тыя далёкія часы, а ўсё ж заставалася ў народа любоў да песень, танцаў, гульняў, жартаў. Вось таму мы і запрасілі на вячоркі, каб павучыцца ў нашых продкаў працаваць, весяліцца, танцаваць, у гульні розныя гуляць.
Сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І неабходна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму. Перад выхавальнікамі стаіць важная задача: раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднага краю, яго гісторыі.
У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 29 г.Полацка» прайшло беларускае народнае свята Вячоркі. Музычны кіраўнік Духамёнак Марына Дзмітрыеўна пазнаёміла дзяцей з беларускай культурай, развучыла з імі беларускія песні, танцы і гульні, паказала, наколькі багатая гісторыя нашай радзімы.
У канцы свята гасцям была прапанавана дэгустацыя пірага.
Гледзячы на вясёлых дзяцей і дарослых, якія не хавалі ўсмешкі, разумееш, што свята атрымалася.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.